«Сэкс у вялікім горадзе» супраць «Санта-Барбары»
Кахаймася! «Cэкс у вялікім горадзе». Злева-направа: Міранда, Саманта, Шарлота, Кэры |
, бо адзінае, што хаваецца за немачным сцэнаром — гэта спекуляцыі на былой славе і непрыхаваная рэклама турыстычных і гандлёвых брэндаў. Гераіні, чатыры бескампрамісныя ў пытаннях сэксу нью-юркаўкі, згубілі па дарозе сваю дзёрзкасць і выклік грамадству ды зрабіліся... як усе.
Але выхад сіквэлу — самы час папрыгадваць пра шыкоўнае мінулае: серыялы канца 90-х і пачатку 2000-х, што зрабілі рэвалюцыю на тэлебачанні і ў галовах людзей: «Сэкс у вялікім горадзе», «Сябры»/Friends, «Сайнфeлд».У сярэдзіне 90-х прыспеў час для новых серыялаў. Рэйтынгі мыльных опер імкліва падалі, людзям надакучыла бачыць бясконцыя сямейныя разборы пазашлюбных дзяцей ад пятай жонкі і растанні-сыходжанні Ідэн і Круза. На попыт годна адказала амерыканская тэлекампанія НВС і кінакампанія «Браты Ўорнеры» – выпусцілі некалькі новых серыялаў. Іхнія героі, пераселеныя з шыкоўных вілаў у звычайныя гарадскія кватэры, менш за ўсё думалі пра сямейныя повязі, і больш - пра праблемы ўладкавання сваёй цяпершчыны, не забываючы пры гэтым на занядбаную ў 80-х самаіронію. Чым серыялы канца 90-х і пачатку 2000-х адрозніваюцца ад мыльных опер 80-х? Па-просту кажучы, чым «Сэкс у вялікім горадзе» адрозніваецца ад «Санта Барбары»?
Толькі «Сябры». Злева направа: Чэндлер, Рэйчел, Рос, Моніка, Джоўі, Фібі |
Каханкі ў Кэры, Саманты, Міранды, Шарлоты з’яўляюцца і сыходзяць, а нязмушаная гутарка «як гэта было» вакол століка ў нью-ёрскай кавярні застаецца. Раптам на першае месца ў серыялах 2000-х выходзіць сяброўства, і цяпер іх героі больш за ўсё на свеце баяцца пакрыўдзіць менавіта сваіх таварышоў. І як паказвае прыклад «Сяброў» сябры маюць патэнцыял зрабіцца каханкамі (Рэйчэл і Рос) і нават супружнікамі, як тое здарылася з Чэндлерам і Монікай пры канцы серыялу. Дарэчы і самыя папулярныя серыялы апошняга года 2000-х: «Д-р Хауз» і «Тэорыя вялікага выбуху» пайшлі па слядах менавіта прасякнутых духам таварыства папярэднікаў.
І , вядома, зацыкленасць на 4 героях: І ў «Сайнфелдзе», і ў «Сэксгародку» прадукуюць менавіта гэтую колькасць галоўных дзеючых асобаў, а дакладней, галоўных тыпажоў. У «СуВГ» гэта: мройная зануда, іранічная разумніца, гуллівая бязладніца і цікаўная дасціпніца. Не, пачакайце: у «Сябрах» галоўных герояў усё ж шэсць, але прынцып вы зразумелі — стаўка на абмежаваную колькасць яркіх асобаў, а не на неспадзяваныя выкрыцці і прызнанні.
2. Тут і цяпер.Пасля 10 гадоў несупыннай «Санты-Барбары» ўсім стала раптам напляваць на радавод. Каго цяпер хвалюе, чыёй дачкой і ўнучкай з’яўляецца галоўная гераіня Кэры Брэндшо, і колькасць яго каханкаў (адказ – іх процьма). Безумоўна, да гэтых зменаў у свядомасці глядацкай грамадскасці прыклаўся Біл Клінтан, які ў першым рэаліці-шоу сучаснасці, «Суд над прэзідэнтам», доўга муляўся ў сваіх прызнаннях пра інтымную сувязь з Монікай Левінскі. Але як толькі ён тое публічна зрабіў, усе адразу страцілі да яго і ягонага асабістага жыцця ўсялякую цікавасць: «Так, ён робіць гэта на працы, так, ён мае каханку, ну і што?!”. Глеба для саладжавых сямейных драмаў, заснаваных на шкілетах у шафах і шматлікіх здрадах, была згубленая назаўжды.
Яшчэ адзін прыклад занядбання тэмы мінулага — серыял «Сябры». Чацвёра маладых людзей прыехалі зваяваць Мангэтэн. Але ніхто не ведае толкам адкуль яны, хто іх бацькі. Галоўнае, што цяпер яны разам: ім добра, нам весела. І таму візіты іхніх бацькоў у халасцяцкія кватэры — не нагода для спадчынных разбораў і палкіх прызнанняў — адно прылада, як выкрыць слабыя бакі галоўных герояў. Візіт бацькоў — хутчэй выпрабаванне, якое трэба прамінуць. Бацькоў для серыялаў пачалі выбіраць пакамічней. Прыгадаем бацьку Джорджа Кастэнзы ў серыяле «Сайнфелд» (яго грае бацька коміка Бэна Стылера). Пагадзіцеся, “пастаўляць” для 30-гадовых герояў 70-гадовых бацькоў, якія больш падобныя да іхніх дзядуляў, — не надта самавіты крок з боку рэжысёра.
3. Нью-Ёрк, Нью-Ёрк.Перанос дзеяння з Усходняга ўзбярэжжа, на Заходняе. З зацішна-заможных прадмесцяў Лос-Анжэлесу ў нью-ёрскі тлум. Цяпер героі жывуць у горадзе дзівакоў: безнадзейна аптымістычных актораў-пачаткоўцаў, непрызнаных геніяў. Тут усім пляваць, хто ты і як выглядаеш, а таксама з кім бавіш ночы — поўная свабода для персанажаў.
Мілыя няўдакі: «Сайнфeлд». Злева направа: Джэры Сайнфелд, Элейн Бэнес, Джордж Кастэнза, Космо Крамер |
Няма ні адмоўных, ні станоўчых герояў, ні злыдня Мэйсана, ні падступнай Джыны. Супакойцеся, ніхто нікога не хоча атруціць, каб прысябечыць магнацкія мільёны! Вось дапрыкладу, «Сябры»: паталагічны нешчаслівец Рос, мілы няўдака-актор Джоўі, адвечная афіцыянтка з вялікім сэрцам Рэйчэл, нашто ім грошы — дайце ім спярша разабрацца са сваім жыццём!
Але варта заўважыць, што нягледзячы на ўвесь рэалізм новых серыялаў, рэалістычнага ў іх не дадалося. Гэта мы найперш пра «Сэкс у вялікім горадзе». Пошукі сэксуальнага шчасце на бясконцых спатканнях? Гледзішная няпраўда.
«Вой, ну, вядома гэта нерэальна, — амаль кожны вечар мая гераіня выхадзіць на спатканне і спіць с хлопцам, — кажа акторка Сінтыя Ніксан, якая грала ў серыяле ролю адвакаткі Міранды Гобс. — Вядома, што ні я сама не такая, і што я ўвогуле з цяжкасцю ўяўляю жанчыну з падобным ладам жыцця».
5. Каму патрэбна Папялушка? Ды нікому.Сціплая змагарка на любоўным фронце, што ўсе гэтыя гады кахала аднаго чалавека, ды якая бавіць свае серыяльныя дзянькі ў прадчуванні шчаслівай развязкі цяпер без патрэбы. Цяжка дапусціць, што галоўную гераіню серыялу «Сайнфелд» Элейн Бенес (акторка Джулія Луіс-Дрэйфус): смяшлівую, дасціпную, але бязладную — чакаю казачны прынц або такая ж кар’ера. Аўтары празрыста намякаюць, што зор яна з неба не ўхопіць. Таму ў серыялах націск на багатае падзеямі і смешкамі жыццё-быццё. Пагатоў ад жартаў Элейн трасуцца сцены студыі і тэлескрыні. Людзі перасталі саромецца быць адначасова разумнымі і неўладкаванымі, і па-ва-лі-ла!
П.С. А фільм «Сэкс у вялікім горадзе-2» не глядзіце, лепей вазьміце падборку некалькіх сезонаў серыялу.
Ліза Кавальчык