Расклад выступаў на Be2gether-2010
У пятніцу, 25 чэрвеня, у 16.00 фестывальную праграму на дзвюх галоўных сцэнах адчыніць гурт Nofacez (Украіна) Пасля яго на сцэну выйдзе беларускі гурт CherryVata, а праз некалькі гадзін са сваім бэндам зайграе Лявон Вольскі. Хэдлайнерамі праграмы першага дня будуць Casiokids (Нарвегія) і Empire Of The Sun (Аўстралія). На клубнай сцэне Zip FM у гэты дзень спачатку выступяць маладыя літоўскія гурты, а з 23.00 і да раніцы будзе вечарына oldschool hip-hop, галоўным цвіком якой будзе знакаміты бітбоксер Killa Kela (Вялікабрытанія).
У суботу, 26 чэрвеня, у 13.00 фестывальную праграму адкрые гурт Open Space (Беларусь). Хэдлайнерамі другога дня будуць Roots Manuva (Вялікабрытанія) і Skunk Anansie (Вялікабрытанія). На сцэне Zip FM выступяць «Краснознаменная дивизия имени моей бабушки» (Расія), Akute (Беларусь), Everything Is Made In China (Расія). З поўначы да раніцы гледачоў чакае электра-поп вечарына з удзелам літоўскага гурту Silence Family.
У нядзелю, 27 чэрвеня, на галоўных сцэнах у межах акцыі «Рок-маршы», прымеркаванай да 20-годдзя незалежнасці Літвы, з 14 да 23 гадзін выступяць лепшыя літоўскія рок-гурты, у тым ліку такія сапраўдныя легенды, як Žas, Bix, Keistuoliai, Antis.
Агулам на фестывальных сцэнах выступяць больш за 50 артыстаў. Таксама на пляцоўцы гледачоў цягам трох дзён чакаюць спартоўныя спаборніцтвы, мастацкія майстэрні, мноства тэматычных намётаў і гандлёвых кропак.
Падрабязны расклад чытайце тут.Апошні дзень продажу фестывальных квіткоў на фестываль у Беларусі — 15 чэрвеня. А 16 чэрвеня заканчваецца прыём дакументаў на атрыманне візы.
Квіткі: групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс.руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасведчанні), для астатніх — 250 тыс.руб.
Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96.
nn.by