Андрыс Ліепа прывязе ў Мінск"Рускія сезоны XXI стагоддзя"

Источник материала:  
Андрыс Ліепа прывязе ў Мінск"Рускія сезоны XXI стагоддзя"У кастрычніку ў межах праекта "Рускія сезоны XXI стагоддзя" плануецца ўпершыню ў Мінску паказаць дзве балетныя пастаноўкі — "Шахеразаду" і "Жар-птушку".Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 8 чэрвеня паведаміў заснавальнік праекта народны артыст Расіі Андрыс Ліепа.

Паводле яго слоў, сёння дабрачынны фонд імя яго бацькі Марыса Ліепы заключыў пратакол аб намерах з Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета.

Ідэя аднаўлення праекта "Рускія сезоны", заснаванага славутым тэатральным дзеячам Сяргеем Дзягілевым у пачатку XX стагоддзя, узнікла ў 1992 годзе, нагадаў Ліепа. Балетныя пастаноўкі аднаўляліся танцоўшчыкамі, якія перадавалі вопыт з пакалення ў пакаленне, паводле эскізаў спектакляў і ўспамінаў гледачоў. Усе пастаноўкі — арыгінальныя, яны не страцілі сваю актуальнасць і праз стагоддзе, адзначыў аўтар праекта.

Спектаклям "Шахеразада" і "Жар-птушка" ў 2010 годзе спаўняецца 100 гадоў. Гэтыя балеты ўжо ўбачылі ў Парыжы. У Мінску паказ плануецца на 22 кастрычніка. Працяг праекта ў Беларусі залежыць ад цікавасці гледачоў, дадаў Ліепа.

Ён паведаміў, што ў межах праекта "Рускія сезоны XXI стагоддзя" было пастаўлена мноства спектакляў у Рымскай оперы, Фларэнцыі (Італія), Марселі (Францыя), Дрэздэне (Германія), Літве. На сцэне Крамлёўскага тэатра адноўлена 10 спектакляў. "Магчыма, у наступным годзе мы прывязем новы рэпертуар і паставім яго сумесна з трупай мінскага тэатра", — сказаў Ліепа.

"На балеце немагчыма зарабіць", — адзначыў Ліепа. Для гастроляў неабходна перавезці 85 акцёраў і два трэйлеры з дэкарацыямі, а на аднаўленне аднаго касцюма для акцёраў патрабуецца ад 2 тыс. еўра, паведаміў ён. "Наша задача — працаваць у сферы рэстаўрацыі, — падкрэсліў ён. — На жаль, многія спектаклі былі страчаны".

Арганізатары пакуль не вызначыліся з коштам білетаў, якія павінны з'явіцца ў продажы пасля заключэння дагавора — праз месяц-паўтара.

←100 дорог: Тайна потерянного блюда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика