Турыстычная Вілейшчына — на адным дыску
08.06.2010 14:38
—
Новости Культуры
З’явіўся мультымедыйны праект «Шляхамі Вілейшчыны».
КМ
На дыску сабрана інфармацыя аб дзесятках турыстычных аб’ектаў раёна. Гэта сядзібы, храмы, гарадзішчы, культавыя і памятныя камяні. Распавядаецца аб гістарычных асобах краю.
Адзін з аўтараў праекта Дзяніс Канецкі кажа, што дыск не з’яўляецца завершанай працай. Бо пастаянна ўсплывае шмат новай інфармацыі, якую варта дадаваць. Магчыма, праз нейкі час з’явіцца другое выданне дыска, на які акрамя новай інфармацыі ўвойдуць і гатовыя турыстычныя маршруты.
КМ