Беларускае караоке. Спявай на волі
07.06.2010 10:29
—
Новости Культуры
Якуб Колас. Малюнак Лявона Вольскага |
Беларусі партал TUT.BY і Лявон Вольскі прэзентуюць чарговы трэк з альбома "Белая яблыня грому". Сёння гэта песня на верш Якуба Коласа "У турме".
- Якуб Колас пасядзеў у турме. У нашай “валадарцы”. Там ён пачаў пісаць “Новую зямлю”. Турма, вязьніца, астрог, краты, кайданы, ланцугі. Нейкі мэталёвы прысмак, - так тлумачыць Лявон сваё прачытанне класіка.
Паслухаць песню ў выкананні Лявона Вольскага
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Спампаваць яе можна, правільна адказаўшы на пытанне, змешчанае ўнізе.
Сваё прачытанне класіка можаце прапанаваць і вы. І менавіта з гэтай мэтай мы не толькі выкладаем Лявонаў варыянт, але і далучаем "мінус". Яго трэба спампаваць і запісаць свой варыянт песенькі, які мы вельмі чакаем па адрасе spievy@tut.by.
Паслухаць "мінус"
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Удзельнічайце ў праекце! Стварайма разам супольную версію музычнай складанкі на вершы беларускіх класікаў! Дарэчы, гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся дзясяткі наведвальнікаў TUT.BY.
Нагадаем, што ў межах праекту "Беларускае караоке" TUT ужо прайшлі прэзентацыі песень “Пахне чабор” (на верш Петруся Броўкі), “Гэй, наперад!” (на верш Янкі Купалы), “Парушыўшы законы прыцягнення” (на верш Аркадзя Куляшова), "Вецер Радзімы" (на верш Максіма Танка), "Сон" (на верш Адама Міцкевіча) , "Мала сказаць: "Ненавіджу"… (на верш Пімена Панчанкі), "Машыны" (на верш Ларысы Геніюш).