Цыганскія матывы "Джана Ромы"
04.06.2010
—
Новости Культуры
Народны ансамбль цыганскай песні “Джана Рома” прымае ўдзел у восьмым рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які праходзіць 4-6 чэрвеня ў Гродне.
Начальнік аддзела культуры райвыканкама Галіна Балінская расказала “РГ”: цыганскі калектыў прымае ўдзел у фестывалі ад першага яго правядзення. “Джана Рома” – лаўрэат гэтага форуму.
З нацыянальных калектываў вобласці ў абласным конкурсе танцаў і рытмаў розных народаў, які праходзіць у рамках фестывалю, удзельнічае літоўскі танцавальны калектыў “Ашмяна” Рымдзюнскай школы Астравецкага раёна.
Сяргей ЗЯНЬКО.