Кніга пра татараў Вялікага княства Літоўскага
Яго дырэктар Зміцер Санько адзначыў, што выданне кнігі — значная падзея ў культурным жыцці краіны, а таксама свята не толькі для аўтараў і чытачоў, але і для беларускіх татараў, якія на працягу 600 гадоў захавалі сваё адметнае культурнае аблічча і бліскуча ведаюць свае радаводы.
Паводле слоў кандыдата філалагічных навук Міхася Тарэлкі, у кнізе даследуецца арабаграфічны рукапіс канца XVIII стагоддзя з тэкстам на польскай мове з фондаў ЦНБ. На 61 старонках гэтага помніка рэлігійна‑палемічнай літаратуры сустракаюцца фрагменты Бібліі Сымона Буднага 1572 года на польскай мове. У творы, напісаным чатырма ананімнымі аўтарамі, шырока выкарыстоўваюцца хрысціянскія, а часам і іудзейскія крыніцы. Аўтары рукапісу паказваюць «вельмі высокі ўзровень ведаў тагачаснай хрысціянскай літаратуры», сказаў Тарэлка.
Кандыдат філасофскіх навук Ірына Сынкова назвала прадмет даследаванння «арыгінальным, вельмі рэдкім і таямнічым, бо аўтары яго да гэтай пары застаюцца невядомымі». Яна лічыць, што аўтары тэксту, створанага на пачатку XVII стагоддзя, паходзяць з татараў ВКЛ.
Доктар гістарычных навук Георгій Галенчанка адзначыў, што Тарэлка і Сынкова на еўрапейскім узроўні даследавалі літаратурны помнік, які сведчыць пра шматквецце культур у поліканфесійнай краіне, якой было ВКЛ пасля Люблінскай уніі 1569 года, нягледзячы на тое, што старабеларуская мова як дзяржаўная саступае сваё месца польскай.
З нагоды прэзентацыі ў ЦНБ арганізавана выстава «Рукапісная спадчына татараў Вялікага княства Літоўскага». На ёй прадстаўлены 95 пісьмовых матэрыялаў з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў, у тым ліку 15 арабаграфічных рукапісаў с тэкстамі на беларускай і польскай мовах канца XVIII — пачатку XX стагоддзяў (з 47, якія выяўлены ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі).Сярод выстаўленых кітабаў — рукапіс канца XVIII стагоддзя, творы з якога даследуюцца у кнізе «Адкуль пайшлі ідалы…», а таксама даследаванні XIX—XXI стагоддзяў пра пісьменства татараў‑мусульман: манаграфіі, навуковыя зборнікі і матэрыялы канферэнцый.
БелаПАН