12 чэрвеня на АНТ — «Акупацыя. Містэрыі» А. Кудзіненкі
04.06.2010
—
Новости Культуры
![12 чэрвеня на АНТ — «Акупацыя. Містэрыі» А. Кудзіненкі](http://www.21.by/pub/news/2010/06/1275637625397303.jpg)
Паказ фільма адбудзецца ў рамках цыкла «Кіламетры вайны», дзе перад дэманстрацыяй той ці іншай стужкі распавядаецца пра гісторыю стварэння фільма. Назва перадачы, што будзе папярэднічаць «Містэрыям», «Смелым — не баліць». (яе пачатак у 13:45).
Фільм Андрэя Кудзіненкі быў зняты ў 2003 годзе. але цягам шасці гадоў быў забаронены да прагляду ў краіне. Нібыта з прычыны негатыўнага паказа савецкай партызанкі.
Праўда, хто хацеў, паглядзеў фільм на пірацкіх дысках.
У пачатку гэтага года забарона на дэманстрацыю фільма ў Беларусі была знята, фільм нават дэманстраваўся ў кінатэатры «Піянер». Цяпер чарга дайшла і да афіцыйных каналаў.