Пане Каханку, газпромаўцы і казёл Майкл Джэксан

Источник материала:  
03.06.2010 16:48 — Новости Культуры

Пане Каханку, казёл Майкл Джэксан, шамаханская царыца, расійскія газпромаўцы... На «Беларусьфільме» знялі мультфільм паводле аўдыёпастаноўкі этра-трыа «Троіцы».

Над 7-хвіліным мультфільмам «Выцінанка-выразанка», якая мае за аснову радыёказку этна-трыа «Тройцы» «Жар-жар» працавала аж 11 мультыплікатараў. Мультфільм зроблены пад уплывам працаў вядомага майстра народнай выцінанкі Вячаслава Дубінкі. Дубінка не толькі выбітны мастак, але і вялікі аматар імправізацыі, аднак анімацыя — гэта хутчэй рамесніцтва, тут трэба дакладнае веданне, што будзе ў кожным кадры. Менавіта таму «Выцінанка-выразанка» — камп’ютарная стылізацыя пад выцінанку, своеасаблівае даванне павагі, трыб’ют знанаму мастаку.

«Большая частка кадраў рабілася ўсё ж на кампутары, а не нажніцамі, — кажа рэжысёр мультфільму Міхаіл Тумеля. — Разам з тым нам было важна паказаць, як нараджаюцца цуды з паперы, і таму ў мультфільм мы ўключылі некалькі ігравых кадраў з самім Дубінкам».

Пане Каханку, газпромаўцы і  казёл Майкл Джэксан

Паводле сюжэту народнай казкі “Жар-Жар” вясковы хлопец шукае сабе нявесту пры дапамозе ўвішнага зайца, але стваральнікі фільма адступіліся ад чыста традыцыйных, вясковых вобразаў, і таму некаторыя з 62 персанажаў і пэўныя месцы дзеянні фільму не зусім звыклыя: тут і афрыканка з немкай, заморскія нявесты, і аснежанае радовішча газу ў Сібіры, якое ілюструе «далёкі край». Вобразы для мульфільму «Выцінанка-выразанка» былі створаныя яшчэ ў 2008 годзе, і былі нагэтулькі ўдалымі, што пэўная частка герояў (Хлопец, Дзеўка), паспела «сыграць» у іншым паспяховым мульціку «Беларускія прымаўкі».

Уладальнік правоў на анімацыйную стужку, «Беларусьфільм», пакуль вызначаецца, дзе паказаць свой новы твор. Да жалю ў кароткаметражнага мультфільмаў не так шмат варыянтаў: быць прадэманстраваным на кінафэсце або па тэлебачанні. Аднак планы па прасоўванні мульціка ёсць, пра гэта сведчыць хаця б той факт, што да стужкі зроблены не толькі ангельскія субтытры, але і ангельская версія мультфільма, якая на некалькі кадраў адрозніваецца ад беларускай. Больш за тое: дзеля гледача ў беларускай версіі ў некаторых кадрах былі зробленыя беларускія тытры. Нашто? Паколькі «Тройца» ў стужцы спявае на палескай гаворцы, словы сякі-такіх пасажаў не зразумелыя нават некаторым беларусам. Стваральнікі падалі творчае вырашэнне праблемы: зрабілі субтытры ў форме вясёлага караоке.

Маем спадзевы, што гэты анімацыйны фільм не напаткае лёс мінулага мультшэдэўра Тумеля «Беларускія прым аўкі», калі яскравы прыклад беларускага кінамастацтва проста не парупіліся прадэманстраваць шырокаму гледачу.


ЛК

←Гюнеш заняла другое месца на фестывалі вакалістаў у Стамбуле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика