Выстава Міхаіла Карпука — 2 чэрвеня

Источник материала:  
02.06.2010 10:44 — Новости Культуры
Выстава Міхаіла Карпука адкрываецца сёння ў мінскім Палацы мастацтва. Прымеркавана яна да 80-годдзя мастака.

Міхаіл Карпук нарадзіўся на Берасцейшчыне. Вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні і Маскоўскім паліграфічным інстытуце. 25 гадоў у якасці мастака-пастаноўшчыка працаваў на Беларускім тэлебачанні. Удзельнічаў у афармленні мастацкіх фільмаў «Парашуты на дрэвах», «Апошняе лета дзяцінства». Вядомы сваімі жывапіснымі палотнамі і графікай.

Палац мастацтва (вул. Казлова, 3). Пачатак а 17.00.

←Поэт, прозаик, архитектор Андрей Вознесенский

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика