У Мінску выступiць польскi Bester Quartet

Источник материала:  
01.06.2010 15:17 — Новости Культуры
У Мінску выступiць польскi Bester Quartet10 чэрвеня ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску адбудзецца канцэрт джазавай і авангарднай музыкі. Гледачоў чакае сустрэча с польскiмi музыкамi з Bester Quartet.

Вester Quartet – гэта новае аблічча легендарнага The Cracow Klezmer Band, заснаванага ў 1997 годзе па ініцыятыве музыканта маладога пакалення, кампазітара і акардэаніста Яраслава Бэстэра.

Вester Quartet складаецца з чатырох выдатных інструменталістаў – музыкантаў з класічнай адукацыяй. У Мінску квартэт выступiць у наступным складзе: Яраслаў Бэстэр (акардэон), Яраслаў Тырала (скрыпка), Алег Дыяк (акардэон, кларнет, ударныя інструменты) i Войцех Фронт (кантрабас).

Квартэт выконвае музыку шырокага стылістычнага дыяпазону: у ёй асіміляваліся элементы класікі, джаза, авангарда, дасягненні сучаснай камералістыкі, у якой фундаментальнай асновай да пабудовы непаўторных інструментальных форм з’яўляецца імправізацыя. Дзякуючы распрацоўцы арыгінальнага, смелага ў мастацкім сэнсе рэпертуару калектыў безупынна здабывае прызнанне як музычных крытыкаў, так і публікі ва ўсім свеце.

Bester Quartet супрацоўнічаў са шматлікімі выдатнымі прадстаўнікамі джазавай, клезмерскай і авангарднай музыкі: Джонам Зорнам, Томашам Станькам, Гражынай Аўгусцік, Джонам МакЛінам, Донам Біранам і інш. Калектыў выступаў у шматлікіх прэстыжных залах Польшчы, ЗША, Велікабрытаніі, Тайваня, Чэхіі, Фінляндыі, Італіі, Эстоніі, Францыі, Украіны, Венгрыі, Швецыі, Швейцарыі, Аўстрыі, Бельгіі, Галандыі, Германіі і Канады.



←Сейчас в прямом эфире! Автор "Бременских музыкантов", "Прекрасного далека", "Крылатых качелей"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика