Будзьма з “У нескладовым” у Маскве!

Источник материала:  
01.06.2010 09:51 — Новости Культуры
Будзьма з “У нескладовым” у Маскве!
Праект “У нескладовае” распачынае серыю канцэртаў у Маскве і рыхтуецца да здымак кліпу супольна з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”.

Сёння інтэрнет-партал TUT.BY, кампанія “Будзьма беларусамі!” і праект “У нескладовае” прэзентуюць песню пра улюбёную літару беларускага алфавіту “У нескладовае”. У запісе бралі ўдзел Ганна Хітрык, Віктар Рудэнка, Яўген Чалышаў, Вячаслаў Сяргеенка, Андрэй Сапоненка, Канстанцін Гарачы, Раман Арлоў, Вадзім Марголін, Юлія Глушыцкая.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Нагадаем, канцэрт-прэзентацыя творчасці праекта “У нескладовае” адбылася 23 красавіка ў мінскім клубе “Рэактар” у межах фэсту “Дастыш фантастыш!” пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”. А ўжо ў бліжэйшую суботу, 5 чэрвеня, шанец пачуць праект “ У нескладовае” атрымаюць жыхары Масквы. У гэты дзень у маскоўскім клубе “Меццо-Форте” адбудзецца першы канцэрт з серыі беларускіх канцэртаў-вечарынак пад назвай “Сіні пашпарт”, у якім возьмуць удзел гурты “Палац” і “У нескладовае”. Менавіта такім чынам ідэолагі “У нескладовага” Раман Арлоў і Вадзім Марголін пачынаюць рухацца ў бок здзяйснення пастаўленай мэты – папулярызацыі беларускамоўнай музыкі ў Маскве і Расіі. Правядзенню гэтага канцэрта паспрыялі МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Федэральная нацынальна-культурная аўтаномія “Беларусы Расіі”.

“У нескладовае” – першы беларускі праект, які сабраў вакол сябе поп-, рок- і этна-зорак беларускай музыкі. Заснавальнікі праекту вызначаюць стыль каманды як папулярную радыёфарматную поп-рок музыку і ставяць перад сабою мэту пранікнення беларускамоўнай музыкі за ўсходнія межы Беларусі.

Падчас маскоўскага канцэрта 5 чэрвеня у якасці вакалістаў праекта “У нескладовае” выступяць Віктар Рудэнка (“Dali”) і Яўген Чалышаў (“Харлі”).

На наступны дзень пасля канцэрту, 6 чэрвеня, праект “У нескладовае” збіраецца распачаць здымкі кліпа на песню “Не кожны”, якая першай была прэзентавана на партале TUT.BY. Рэжысёрам відэа выступіць Віталь Чыжоў, вядомы сваімі працамі з “Ляпісамі”, “Лепрыконсамі”, “Сініцай” і г.д. Акрамя ўдзельнікаў гурта, у кліпе будзе здымацца зорка расійскага кіно, імя якой трымаецца ў сакрэце.

Канцэрт адбудзецца ў суботу, 5 чэрвеня, у клубе “Меццо-Форте”(г. Масква, вул. 1-я Астанкінская, 53).

Пачатак у 20.00.

Кошт квітка - 400 рублёў, для ўладальнікаў сініх пашпартоў - 350 рублёў.

←Белорусский бомонд выступление «3+2» на «Евровидении» проигнорировал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика