Прэзентацыя кніг Катлярчука
1‑4 чэрвеня вядомы гісторык Андрэй Катлярчук наведае беларускія гарады, каб прадставіць чытачам свае кнігі «Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў» і «У цені Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швецыя ў часе еўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.».
1 чэрвеня а 16.00 прэзентацыя з удзелам аўтара адбудзецца ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь (праспект Незалежнасці, 116)
2 чэрвеня а 18.00 Андрэй Катлярчук спаткаецца з сваімі чытачамі ў Магілёве (у памяшканні Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса, вул. Першамайская, 30).
3 чэрвеня а 19.30 Андрэй Катлярчук запрашае гасцей на сустрэчу ў Гомелі (вул. Палеская 52).
4 чэрвеня а 19.30 з аўтарам можна будзе сустрэцца ў Баранавічах (вул. Міцкевіча, 65).
Запрашаюцца ўсе ахвочыя.
Даведкі праз т.: (029) 550 79 69.