Сёння — дзень народзінаў Святланы Алексіевіч
![]() |
Фота М. Кабаковай, alexievich.info |
Святлана Алексіевіч нарадзілася ў горадзе Станіслаў (сёння — Івана‑Франкоўск) на Украіне ў сям’і беларуса і ўкраінкі. Па дэмабілізацыі бацькі сям"я вярнулася ў Беларусь.
Алексіевіч скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу (Петрыкаўскі раён), Па сканчэнні школы працавала карэспандэнтам нараўлянскай раёнкі.
У 1967 годзе паступіла на факультэт журналістыкі БДУ, які скончыла ў 1972 г. Працавала ў бярозаўскай раённай газеце «Маяк камунізма», выкладала ў школе. Потым працавала ў мінскай «Сельскай газеце», у 1976—1984 гадах — загадчык аддзела нарысаў і публіцыстыкі часопіса «Неман».
Дэбютавала як пісьменніца ў 1975 г. Аўтар дакументальных кніг «У вайны — не жаночы твар» (1985), «Апошнія сведкі» (1985), «Цынкавыя хлопчыкі» (1989), «Зачараваныя смерцю» (1993), «Чарнобыльская малітва» (1997).
Кнігі Святланы Алексіевіч перакладаліся і выдаваліся ў 19 краінах свету. Яна - аўтар сцэнараў да 21 фільма.
2 лютага 2010 года фільм ірландскага рэжысёра Хуаніты Уілсан «Дзверы» (The Door) быў намінаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм». Фільм заснаваны на аповедзе Мікалая Калугіна з кнігі «Чарнобыльская малітва», пра тое, як бацькі губляюць дачку ў выніку чарнобыльскай трагедыі.
«Паклалі яе на дзверы, на дзверы, на якіх колісь ляжаў бацька. Пакуль не прывезлі маленькую труну. Яна была маленькай, як скрынка з-пад вялікай лялькі. Я хачу засведчыць, наша дачушка памерла ад Чарнобыля. А ад нас хочуць, каб мы гэтага не памяталі».
nn.by