Шнураў мацюкаўся, а Міхалок чытаў Купалу

Источник материала:  
30.05.2010 15:24 — Новости Культуры
29 мая ў «Сілічах» прайшоў рок-фестываль «Паляна».

Гэта быў самы масавы open air на тэрыторыі Беларусі за апошні час. Фестываль сабраў некалькі тысяч чалавек. Магчымасць пляцоўкі дазвалялі ўмясціць больш людзей. Але і так някепска, калі ўлічыць, што за ўваход трэба было заплаціць 40-60 тысяч рублёў ды і транспарт абышоўся ў 5000. Летась на бясплатны «Рок за баброў» таксама ў «Сілічах» людзей прыехала не больш. Хаця такую

масавасць «Паляны» можна растлумачыць тым, што выступаў «Ляпіс Трубяцкі».

Мінуў год, як гурт не граў сольных канцэртаў у Мінску. Таму яго прыхільнікі з’ехаліся з усёй краіны, нягледзячы нават на нядаўні тур па гарадах Беларусі.

Адкрываў фэст гурт Unia. Літаральна тыдзень таму каманда выступіла ў Мінску на «Дударскім фэсце». Летась на тэлеканале СТБ удзельнічала ў музычнай праграме «Зорны рынг», дзе па выніках галасавання гледачоў перамагла «Верасы». Удзел у «Паляне» можа адкрыць для маладых людзей новыя перспектывы.

«Пару рублей» гралі рускамоўны ска. Іх ужо паспелі ахрысціць беларускім «Ленінградам», але без мацюкоў. Калі б за імі выходзіў Шнураў са сваёй былой камандай, то вялікай розніцы слухачы не адчулі б. У абодвух музыкаў нават вакал падобны.

Безумоўна, цікавасць да фэсту выклікаў і ўдзел у ім «Рубля» Сяргея Шнурава.

Не ўсе з прысутных папросту ўяўлялі, што цяпер іграе Шнур. Але былі і тыя, хто, паспеўшы пазнаёміцца з яго новым рэпертуарам, нават падпявалі. Перад фэстам аптымісты казалі, што музыка змяніўся. Маўляў, піша прыстойныя тэксты. Куды там!

Ніводная яго песня не абышлася без мацюкоў.

«Ляпіс Трубяцкі» адыграў дзве гадзіны. Паміж песнямі Сяргей Міхалок чытаў вершы, у тым ліку па-беларуску. Але, відаць, вершы пісаць на роднай мове складаней, чым песні. Таму і было іх толькі два. Прычым адзін з твораў («Хто ты гэткі?») ён прачытаў з Янкі Купалы. Новых песень гурт не выконваў. Але праспяваў «Belarus Freedom», якую ў Беларусі на канцэртах «Ляпісаў» пачуеш нячаста.

Праз тыдзень, 5 чэрвеня, у «Сілічах» ужо пройдзе «Рок за баброў». «Без Білета», «Градусы, «Воплі Відаплясава» і маладыя каманды выступяць на адной сцэне.


Кастусь Матушыч, відэа mixas112

←Ценители бардовской песни собрались на традиционный фестиваль в Гродно.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика