"Голас мiрскiх муроў" загучыць праз стагоддзi ў сценах старажытнага касцёла

Источник материала:  
29.05.2010 10:36 — Новости Культуры
Сёння, 29 мая, заслужаны калектыў Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi сустракаюць у старажытным Мiры. На працягу дня тут адбудзецца ўжо восьмая па лiку iмпрэза “Мiрскi замак-2010”, якая традыцыйна знаёмiць мясцовых жыхароў з лепшай беларускай музыкай розных часоў i эпох, з выдатнымi ўзорамi нацыянальнай музычнай спадчыны.

— Сёлетнi фэст пройдзе пад знакам 65-годдзя Вялiкай Перамогi. Мы ўзнавiлi творы выдатнага беларускага кампазiтара, рода-начальнiка нацыянальнай музычнай школы, вучня Рымскага-Корсакава Мiкалая Аладава, якi шмат i вельмi пранiклiва пiсаў пра гераiчны подзвiг народа ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. У Мiры прагучыць прэм’ерная праграма, прысвечаная 120-годдзю кампа­зi­тара. Удзел у канцэрце прымуць усе творчыя калектывы нашага аркестра. Як заўсёды, весцi канцэрт будзе блiскучы апавядальнiк доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзiёмава. Яшчэ адна прэм’ера адбудзецца ў старажытным Мiкалаеўскiм касцёле. Тут, у сценах помнiка XVI стагоддзя, у выкананнi струннага аркестра пад кiраўнiцтвам Валерыя Сарокi прагучыць другая па лiку праграма духоўнай музыкi “Голас мiрскiх муроў”. Разам з тым мы зноў сабралi ў Мiры вучоных, якiя абмяркуюць знаходкi i адкрыццi ў музычнай культуры Беларусi. Дарэчы, за такiя сустрэчы даследчыкi вельмi ўдзячныя, бо iм, як правiла, няма дзе выступаць, друкавацца, а нашы святы ў малых гарадах краiны даюць такую магчымасць, — гаворыць народны артыст Беларусi Мiхаiл Фiнберг i падкрэслiвае, што музычная iмпрэза ў Мiры – мерапрыемства не забаўляльнае, а асветнiцкае, якое i пашырае музычную дасведчанасць простых людзей, i спрыяе развiццю прафесiйнага музыказнаўства.

I ўсё ж без эстрады iмпрэза не абыдзецца. Музыкантамi i салiстамi знакамiтага калектыву падрыхтаваны гала-канцэрт сучаснай музыкi, якiм завершыцца сёлетнi фэст “Мiрскi замак-2010”. Нагадаем, што традыцыйна ён ладзiцца Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусi пры падтрымцы Мiнiстэрства культуры, Карэлiцкага райвыканкама i Мiрскага пасялковага Савета.



←«Евровидение-2010» — опять двадцать пять

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика