Didžioji Lietuva — спадчына, што захавалася ў Беларусі

Источник материала:  
Didžioji Lietuva — спадчына, што захавалася ў Беларусі

У Нацыянальным мастацкім музэі адбылася прэзэнтацыю двух тамоў унікальнага выданьня — фотаальбома Didžioji Lietuva (Вялікая Літва). «Спадчына ў Беларусі: замкі, маёнткі, малітоўныя дамы, гарадзішчы».

У прэзэнтацыі браў удзел і ансамбль старадаўняй музыкі і танца Banchetto musicale.

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас адкрыў урачыстую імпрэзу на добрай беларускай мове:

«Гэта першае такога кшталту выданьне, якое зафіксавала тое, што ў нас ёсьць, што захавалася. Каля я, літовец, кажу „у нас“ — толькі беларус і літовец можа зразумець гэтыя словы. У нас — азначае наша сумеснае, беларуска-літоўскае, агульнае. Тое што зрабіла прэзыдэнт Бірутэ Валёнітэ — унікальна: сабраць разам нашу памяць. Бяз гэтай памяці мы ня зможам пабудаваць годнай будычыні. Давайце разам будзем памятаць, шанаваць, будаваць».

Першы і другі тамы выйшлі у 2009 годзе. У гэтых шыкоўна выдадзеных фотаальбомах прадстаўленая спадчына Вялікага княства Літоўскага ў Беларусі — у кожнай кнізе больш за 600 старонак. Гэта сотні помнікаў архітэктуры, гісторыі, культуры — выдатных фатаграфій касьцёлаў, цэркваў, замкаў, палацаў, паркаў, сядзібаў і нават мануфактураў, бровараў, кароўнікаў — унікальных будынкаў, якія захаваліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. А ў трэцім томе, які выйшаў сёлета ў студзені — спадчына Вялікага княства Літоўскага, якая знаходзіцца ў Польшчы, Расеі і ва Ўкраіне. Дарэчы, днямі прэзэнтацыя гэтых выданьняў адбылася ў Брусэлі.

Прафэсар Адам Мальдзіс патлумачыў, чаму такая назва ў альбомаў:

«Пад Вялікай Літвой разумелася тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага, уключаючы і Смаленшчыну, і гэтак далей. А пад Малой Літвой — Літва этнічная, Жамайція, Аўштота і гэтак далей. Таму гэты тэрмін зьяўляецца цалкам лягічным. Вялікая Літва — як сынонім Вялікага княства Літоўскага».

Дарэчы, подпісы пад фатаграфіямі ў кнігах — на літоўскай, ангельскай і беларускай мовах. Укладальніца кнігі прафэсарка Бірутэ Валёнітэ назвала яе «фотаінвэнтарызацыяй спадчыны, якая захавалася», і спадзяецца на працяг праекту і выданьне яго па-беларуску.
←«Русальный концерт» от фолк-группы GUDA

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика