Цырымонія ўганаравання літаратараў-пераможцаў конкурсу імя Геніюш
30 траўня (нядзеля) а 15:00
у «Кнігарні Ў галерэі» (пр. Незалежнасці, 37а, ст.м. «Плошча Перамогі» ў двары дома «Подзвіг народа»
у рамках акцыі «Геніюш-верш» адбудзецца ўрачыстае ганараванне фіналістаў і прызёраў конкурсу маладых літаратараў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Падчас фармальна-нефармальнай цырымоніі 34 аўтары ў веку да 27 год з усёй краіны атрымаюць дыпломы і памятныя дарункі. Адбудуцца чытанні твораў-пераможцаў. Маладыя літаратары прымуць віншаванні ад сяброў журы і кіраўніцтва ПЭН-цэнтра. Распачнецца цырымонія вершам Ларысы Геніюш, які прачытае старшыня ПЭН-цэнтра і кіраўнік журы конкурса Андрэй Хадановіч.
Вынікі конкурсу былі падведзеныя напрыканцы красавіка. Свае творы на суд журы ў складзе:
Уладзімер Арлоў, Марыя Мартысевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч
даслалі 73 аўтары.
Сёлета журы вырашыла пашырыць колькасць уганараваных аўтараў, вылучыўшы дыпламантаў некалькіх ступеняў.
А менавіта,
Фіналістамі конкурсу абвешчаныя наступныя літаратары:
1.Андрэй Адамовіч
2.Юлія Аляксеенка
3.Аляксей Арцёмаў
4.Дар’я Вашкевіч
5.Ася Волкава
6.Кірыла Дубоўскі
7.Алесь Емяльянаў
8.Сяргей Календа
9.Юлія Качан
10.Кацярына Макарэвіч
11.Аліна Радачынская
12.Антон Рудак
13.Яна Санько
14.Цімур Хоміч
15.Ганна Шэпт
Апроч таго, дыпломы прызёраў атрымаюць літаратары:
1.Ксенія Аўгуст
2.Юлія Гойка
3.Андрэй Кабан
4.Павал Капанскі
5.Дзмітры Лавіцкі
6.Дар’я Максімава
7.Рагнед Малахоўскі
8.Дзмітры Марковіч
9.Аркадзь Несцярэнка
10.Андрэй Пакроўскі
11.Таццяна Светашова
12.Марыя Хадзінская
13.Таццяна Цуканава
14.Антон Юркавец
15.Яна Ядвабная
(асабліва журы адзначыла творчасць Паўла Капанскага, Антона Юркаўца і Андрэя Пакроўскага).
Апроч таго, наступныя маладыя творцы з тых, што даслалі свае працы на суд журы, атрымаюць заахвочвальныя дыпломы:
1.Алесь Вярцейка
2.Марыя Паўлоўская
3.Ірына Хамрэнка
4.Арцём Хандрыка
Арганізатары конкурсау заахвочваюць чытачоў-аматараў маладой літаратуры далучацца да імпрэзы. Уваход вольны.