CherryVata і Akute выступяць на Be2gether-2010
27.05.2010 09:56
—
Новости Культуры
Гэтыя гурты дапоўняць спіс беларускіх музыкаў на фестывалі. Раней паведамлялася пра ўдзел Лявона Вольскага і Open Space.
КМ
Усяго на фэст чакаецца каля 50 удзельнікаў з розных краін. Сярод іх Skunk Anansie (Вялікабрытанія), Empire Of The Sun (Аўстралія), «Гайдамаки» (Украіна), WhoMadeWho (Данія), «Рубль» (Расія), Casiokids (Нарвегія), Bauchklang (Аўстрыя).
Be2gether-2010 пройдзе 25-27 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес.
Пры наяўнасці квітка на фэст літоўская віза выдаецца бясплатна. Для падачы дакументаў у амбасаду кожны квіток трэба папярэдне зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Падрабязнасці аб атрыманні візы чытайце на www.b2g.soundline.by. Квіткі замовіць можна па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96.
КМ