Журы Канскага кінафэсту крануў лёс беларускіх эмігрантаў
25.05.2010 12:39
—
Новости Культуры
Фільм маладога рэжысэра Аліўе Масэ-Дэпаса "Нелегал" (Illégal) сумеснай бэльгійска-француска-люксэмбурскай вытворчасьці атрымаў спэцыяльную ўзнагароду (прыз Таварыства аўтараў і кампазытараў драматычных твораў - SACD) на 63-м Міжнародным фэстывалі ў Канах.
Карціна дэманстравалася ў рамках фэстывальнай праграмы "Двухтыднёвік рэжысэраў", мэта якой - падтрымаць маладыя таленты і дапамагчы ў пракаце іх фільмаў.
Галоўныя героі поўнамэтражнай стужкі - беларуская жанчына і яе 13-гадовы сын, якія някепска жывуць у Бэльгіі ў нелегальных умовах, пакуль аднойчы паліцыя іх не арыштоўвае.
Што да галоўных лаўрэатаў фэстывалю ў Канах, то "Залатую пальмавую галінку" атрымаў рэжысэр з Тайлянду Апічатпонгу Вірасэтакулу за фільм "Дзядзька Бунмэ, які памятае свае былыя гады".
Прыз журы таксама быў уручаны рэжысэру з Рэспублікі Чад Махамат-Салеху Харуну за карціну "Чалавек, які крычыць".
Прыз фэстывалю за лепшую рэжысуру атрымаў француз Мат'е Амальрык за стужку "Гастролі". Узнагарода за лепшы сцэнарый - фільм "Паэзія", яго рэжысэр - карэец Чан Дон Лі.
Лепшай акторкай названая Жульет Бінош за працу ў "Заверанай копіі" , а прыз за лепшую мужчынскую ролю прысуджаны двум акторам - Хавіеру Бардэму і італьянцу Эліё Джэрмана.