У аўторак - першы паўфінал «Еўрабачання-2010»
24.05.2010 12:13
—
Новости Культуры
25 мая ў Осла стартуе песенны конкурс «Еўрабачанне-2010» Беларускі гурт «3+2» з песняй «Butterflies» выступіць пад нумарам 16 у першым паўфінале.
КМ
У першым паўфінале выступяць прадстаўнікі семнаццаці краін: Албаніі, Беларусі, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Грэцыі, Ісландыі, Латвіі, Македоніі, Малдовы, Мальты, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі, Фінляндыі, Эстоніі.
Трансляравацца выступленні будуць па БТ. Пачатак 25 мая а 22.00.
Другі паўфінал пройдзе 27 мая, фінал - 29 мая (субота).
У 2009 годзе на конкурсе «Еўрабачанне» трыумфальна перамог ураджэнец Мінска, нарвежскі выканаўца Аляксандр Рыбак, які набраў рэкордную колькасць балаў
КМ