Лялькі зноў збяруцца ў Мінску

Источник материала:  
Лялькі зноў збяруцца ў Мінску

Сем фестывальных дзён чакае на наступным тыдні Мінск. Сталіца ў шосты раз прыме Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек.

 Пэўнай тэмы ў сёлетняга фестываля няма. Галоўная мэта імпрэзы -- нагадаць гледачам, што лялечны тэатр -- паўнавартасны і не абавязкова дзіцячы тэатр.

Арганізатры намагаюцца размаіціць не толькі праграму, але і перанесці відовішча на тэматычныя пляцоўкі. Спектаклі пакажуць у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы, Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага, Новым драматычным тэатры і ў Палацы Рэспублікі.

“Мы вельмі чакалі гэтага фестываля, -- прызналася загадчык літаратурна-драматычнай часткі тэатра лялек Дар’я Візнэр. -- Прыймаць уздзел у фестывалі будуць тэатральныя калектывы з Еўропы і СНД. Думаю, будзе на што паглядзець”.

Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек пройдзе з 24 па 30 мая. Набыць квіткі можна ва ўсіх тэатральных касах.


←Сучасныя тапёры, хто яны?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика