Адам Глобус — на старонках «Нового міра»

Источник материала:  
21.05.2010 13:26 — Новости Культуры
У пятым нумары расійскага часопіса «Новый мір» надрукавалі вершы Адама Глобуса.

Паэтычная нізка пад назвай «Скорбный дом» з’явілася ў перакладзе Святланы Бунінай.

«Новый мір» — адзін з найстарэйшых расійскіх штомесячных літаратурных часопісаў. Выдаецца з 1925 года ў Маскве. Часопіс у розныя гады рэдагавалі Канстанцін Сіманаў, Аляксандр Твардоўскі. Апошні друкаваў на яго старонках творы Васіля Быкава, у тым ліку аповесць «Мёртвым не баліць».


КМ
←Беларускае караоке. Спявай, каб не чуваць машынаў!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика