“Прымакі” — з Беласточчыны

Источник материала:  
“Прымакі” — з БеласточчыныДом-музей Якуба Коласа напоўнілі песнямі артысты беларускага фальклорнага ансамбля з Польшчы
Дом паблізу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе і па сёння жывы коласаўскі дух, заўсёды прыцягваў творцаў. З часоў, калі Канстанцін Міхайлавіч яшчэ сам ахвотна прымаў гасцей, тут бывалі літаратары, дзеячы культуры з Польшчы. Вось і нядаўна ў мемарыяльнай гасцёўні народнага паэта адбылася творчая сустрэча з артыстамі фальклорнага ансамбля “Прымакі”. Калектыў з Беласточчыны прыехаў, каб павіншаваць з 20-гадовым юбілеем тэатр “Зьніч” і непасрэдна яго дырэктара Галіну Дзягілеву.
Да нас завіталі мастацкі кіраўнік ансамбля “Прымакі” Юрась Астапчук, вакалістка Багуслава Карчэўская, Галіна Дзягілева, якая з’яўляецца даўнім сябрам Музея Якуба Коласа, а таксама сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч. Шаноўных гасцей і слухачоў, у ліку якіх былі навучэнцы філіяла Каледжа сельскай гаспадаркі ў Мар’інай Горцы, нашы калегі з іншых музеяў Мінска, вітала дырэктар Музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская. Урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, які прачытаў Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, настроіў усіх на паэтычны лад. Галіна Дзягілева распавяла пра адметнасць калектыву з Беласточчыны, у рэпертуары якога беларускія, украінскія і польскія народныя песні. А як прыемна было чуць ад гасцей прыгожую сакавітую беларускую мову, цёплыя словы пра тое, як важна шанаваць родныя карані і культуру! Сапраўдным падарункам для прысутных стала беларуская народная песня “Ой, сівы конь бяжыць”. Яе спявалі польскія госці на развітанне і абяцалі яшчэ вярнуцца на гасцінную Коласаву сядзібу.

Ірына Казловіч,
супрацоўніца Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага
музея Якуба Коласа


←«БАБОЧКИ» ГОТОВЯТСЯ К ПОЛЕТУ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика