Фестываль Be Free адбудзецца 20-22 жніўня ў Чарнігаве

Источник материала:  
19.05.2010 17:49 — Новости Культуры
Вядома, што на фэсце выступяць "Крама", "Нейра Дзюбель", IQ-48. N.R.M. пакуль думае.

Арганізатары называюць тры дні для правядзення Be Free. Але канцэрты будуць праходзіць хутчэй за ўсё толькі два (пятніцу-суботу). 22 жніўня, нядзеля, разлічаны на ад’езд дадому. Змены ў раскладзе фэсту выкліканы нязручнасцю трапіць у панядзелак ранкам на працу, як адбылося летась. Апошні выступ заканчваўся а 22 гадзіне. І выехаць у гэты час да Беларусі з Чарнігава можна было толькі на ўласным аўтамабілі альбо на замоўленым аўтобусе. Таму многія ад’язджалі нашмат раней.

У бліжэйшы час стане вядомы поўны пералік беларускіх і замежных гуртоў, якія выступяць у Чарнігаве.

Рок фестываль Be Free узнік у 2007 годзе пад назвай "Права быць свабодным". У папярэднія гады ён праходзіў на захадзе Украіны - у гарадах Луцк і Львоў. Летась ён прайшоў у Чарнігаве, дзе вырашылі праводзіць яго і надалей. Удзел у ім прымалі "Ляпіс Трубецкі", "Воплі Відаплясава", "Крама", B:N, ZATOCZKA, Pomidor/OFF, Znich, Vladivostok і іншыя.



←Билеты на концерт Элтона Джона в Минске будут стоить 140—460 тыс. рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика