У Мінкультуры просяць увекавечыць месца смерці паўстанцаў Каліноўскага
19.05.2010 16:18
—
Новости Культуры
На Вілейшчыне хочуць надаць статус гісторыка- культурнай каштоўнасці месцу аднаго з баёў паўстанцкага атрада з царскім войскам у 1863 годзе.
КМ, фота vialejka.org
З такой прапановай у Міністэрства культуры звярнуўся старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Месца, аб якім ідзе гаворка, знаходзіцца на ўскрайку вёскі Каралеўцы на Вілейшчыне. Тут, ва ўрочышчы Біты Лог, 5 чэрвеня 1863 года адбыўся бой паўстанцкага атрада на чале з Густавам Чаховічам. У выніку трыццаць адзін інсургент быў забіты.
У 2008 годзе ва ўрочышчы паўстаў памятны знак. Гэты быў адзін з крокаў па ўвекавечванні памяці паўстанцаў Анатолем Рогачам. У другім месцы краязнаўца хацеў паставіць памятны знак сёлета. Але ў сакавіку сп. Рогач памёр.
Памятны знак паўстанцам на Вілейшчыне. |
КМ, фота vialejka.org