Вайцюшкевіч стаў салістам дзяржаўнага аркестру

Источник материала:  
18.05.2010 18:10 — Новости Культуры
Вайцюшкевіч стаў салістам дзяржаўнага аркеструЗміцер Вайцюшкевіч запрошаны ў якасці аднаго з салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестру імя Іосіфа Жыновіча. У планах артыста - запісаць сольную праграму для паказу яе ў дзяржаўнай філярмоніі. Лідэр WZ-Orkiestra таксама атрымаў прапанову ўзяць удзел у новай пастаноўцы рок-опэры Ігара Лучанка "Гусляр".

Зміцер Вайцюшкевіч ужо выходзіў на сцэну філярмоніі. Упершыню гэта здарылася летась, калі ён выканаў песню "Як я ехаў да яе" на вечары памяці Ўладзіміра Мулявіна. 15 траўня выканаўца браў удзел у вечары памяці Ігара Паліводы, а 23 траўня выканае некалькі твораў разам з аркестрам на канцэрце з нагоды 106-годдзя Адама Русака. У гэтым вечары таксама возьмуць удзел такія артысты, як Якаў Навуменка, Надзея Мікуліч, групы "Славяне" і "Беларусы".

"Як гэта ні дзіўна можа падацца для прадстаўнікоў беларускага андэграўнду, філарманічная сцэна прывабная і адказная. І я па шчырасці яе баюся. Вельмі прыемна, што гледачы, якія ходзяць на такія канцэрты, таксама мяне ведаюць", - адзначыў артыст.

У яго планах запісаць з аркестрам цэлую праграму для паказу ў камэрнай абстаноўцы. Акрамя таго, выканаўца сыграе адну з галоўных роляў у пастаноўцы рок-опэры Ігара Лучанка "Гусляр", вядомую з кружэлкі "Песняроў". Плануецца, што Вайцюшкевіч сыграе ролю галоўнага адмоўнага пэрсанажу - князя. Гусляром будзе Пётр Елфімаў.

У бліжэйшы чацвер, 20 траўня, Вайцюшкевіч прадставіць у Мінску сольную праграму на вершы Ўладзіміра Караткевіча.

←Номер Налича организаторы «Евровидения» забраковали

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика