Некалькі фактаў аб беларускай дудзе
Гэты духавы інструмент па-руску называецца валынка, па-англійску — bagpipe, па-беларуску — дуда.
Дуда не была аднекуль завезеная на тэрыторыю Беларусі. Асацыяцыя ўсіх валынак з Шатландыяй — гэта стэрэатып.
У ХІХ стагоддзі дуда мела на тэрыторыі Беларусі не меншае значэнне, чым у Шатландыі.
Дуда — гэта рытуальны інструмент. Пераважна на ім гралі на вяселлях, хрэсьбінах, на Каляды.
У 1925 годзе беларускіх дудароў па прапанове наркама культуры Луначарскага накіравалі на мастацкую выставу ў Парыж.
У 1930-х гадах у савецкіх рэспубліках для кожнага народа вызначаўся самы традыцыйны інструмент. У Беларусі ім стала дуда.
Дуда — гэта мужчынскі інструмент. Раней лічылася, што, калі жанчыны дакраналіся да дуды, гэта было знакам неналежных паводзін.
Найстарэйшая беларуская дуда захоўваецца ў Лепельскім краязнаўчым музеі.
КМ