Экспанаты мінскіх музеяў ноччу не спалі
16.05.2010 10:11
—
Новости Культуры
Тысячы мінчукоў гэтай ноччу праніклі ў музеі горада. Прычым зусім законна. У сталіцы Беларусі, як і ва ўсім свеце прайшла Ноч музеяў.
Напрыклад, каля Нацыянальнага гістарычнага музея яшчэ да адкрыцця сабралася вялікая чарга з ахвотных пазнаёміцца з мастацтвам. Для іх арганізатары падрыхтавалі праграму пад назвай “Вадаварот часу”

Унутраны дворык музея стаў пляцоўкай для гульняў, інтэрактыўных атракцыёнаў і танцавальнага марафону. У гэтую ноч у музеі можна было пабачыць танцавальнае шоў на любы густ: ад ірландскага танца, сальсы да клубнай лаціны.
З 20.00 да 23.00 у самай вялікай зале музея прайшла касцюміраваная тэатралізаваная праграма “Баль у гонар В.Ваньковіча ў стылі XIX ст.

Таксама у музеі прагучала старадаўняя музыка ў выкананні калектываў “Тутэйшая шляхта”, “Landers”, “Хорціца”, “Эйрут”.

У адной з выставачных залаў прайшла прэзентацыя лепшых мадэлей з фестывалю “Млын моды 2010”, мадэльнага агенцтва Сашы Варламава. А таксама адбылася акцыя перадачы 2-х касцюмаў у дар музею.

А таксама усе наведвальнікі музея змаглі пазнаёміцца з пастаяннымі экспазіцыямі і выказаць свае ўражанні ў спецыяльнай кнізе.