На беларускую мову пераклалі першую кніжку з серыі пра мумітроляў фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан

Источник материала:  
13.05.2010 14:17 — Новости Культуры


На беларускую мову пераклалі першую кніжку з серыі пра мумітроляў фінскай пісьменніцы Тувэ ЯнсанУ нядзелю, 16 траўня, у 16.00 у актавай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна (вул. Гікала, 4) адбудзецца прэзентацыя перакладу першай з серыі кніг Тувэ Янсан пра мумітроляў — “Маленькія тролі і вялікая паводка”. Кніга, перакладзеная Настай Лабадой, выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа.

Перад публікай выступяць шведскі амбасадар Стэфан Эрыксан, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, перакладчыцы Наста Лабада і Алеся Башарымава, паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль, “Кабарэ Матыльды Штор” ды інш.

Падчас імпрэзы адбудзецца віктарына з падарункамі для дзяцей. Акрамя таго, ахвочым дзеткам мастак намалюе мумігерояў на паветраных шарыках. На прэзентацыі можна будзе набыць Кніжку-Са-Зніжкай. І апроч усяго, там будуць экспанавацца малюнкі аматараў мумітроляў з Расіі і Беларусі.

Тувэ Янсан — сусветна вядомая шведскамоўная пісьменніца і мастачка з Фінляндыі, аўтарка шэрагу кніг для дзяцей і дарослых, сярод якіх — аповесці “Шчыры падман”, “Дачка скульптара”, раман “Горад сонца” і многія іншыя. Але знакамітай яна зрабілася перадусім дзякуючы кнігам пра мумітроляў, якія сама ж ілюстравала. На сённяшні дзень мумітролі — ледзь не нацыянальны гонар Фінляндыі: ім прысвечаны нацыянальны муміпарк, выявы гэтых абаяльных герояў можна знайсці дзе заўгодна — нават на віншавальных паштоўках.


←Развлечения на "Be2gether 2010": от космического волейбола до свадьбы!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика