12.05.2010 15:44
—
Новости Культуры
У поездзе з Вільні ў Пецярбург паліцыя западозрыла нейкую кабету, што ехала з сямю дзяўчынамі і тыя называлі яе «мамай». «Маму» арыштавалі, і, як аказалася, везла яна сваіх прыбраных «дачок» у Пецярбург на продаж. Пяць дзяўчат вярнулі ў Вільню.
«НН». №20. 1910
Удзень 14 траўня на 25‑м кіламетры шашы Заслаўе—Калодзішчы ў аварыю трапіў Уладзімір Мулявін. «Пясняр», які ехаў на сваім «Мерсэдэсе‑420», не даў рады кіраванню — машына вылецела на ўзбочыну, некалькі разоў перакулілася і далася ў дрэва. Мулявін у крытычным стане трапіў у 2‑ю клінічную бальніцу Мінска.
«НН». № 17. 2000