"Сцерці горкі след з душы..."

Источник материала:  
"Сцерці горкі след з душы..."У каго з дзяцейнайбольш асаблівая аўра: у лідэраў, індыга ці… ізгояў. Аб гэтым і не толькіразважае “Чалавек года” Рэчыцкага раёна Алена Ярмоленка

 

Як зацікавіць школьніка вучобай? Хто такія дзеці-індыга? Як правільна паводзіць сябе бацькам, калі з іх дзяцей здзекуюцца аднакласнікі? Гэтыя і іншыя хвалючыя пытанні мы абмеркавалі з намеснікам дырэктара па вучэбнай працы рэчыцкай дзяржаўнай гімназіі № 1 Аленай Ярмоленка. За яе выключны педагагічны талент і паспяховую падрыхтоўку вучняў да навуковых алімпіяд старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон ўжо чацвёрты год запар узнагароджвае Алену Віктараўну спецыяльнай прэміяй. А не так даўно яна стала пераможцай раённага конкурсу “Чалавек года-2009” у галіне адукацыі і выхавання.

-- Алена Віктараўна, якімі якасцямі павінен валодаць настаўнік, каб выхаваць вучня сапраўднай асобай?
-- Ён павінен ведаць добра дзіцячую псіхалогію, дасканала свой прадмет і пастаянна абнаўляць веды. Павінен крочыць па жыцці з шырока адкрытымі вачамі, цікавіцца сучанымі падзеямі і праблемамі. А галоўнае -- ён павінен любіць дзяцей і ўспрымаць іх такімі, якія яны ёсць. Без ведання сучасных рэалій немагчыма зразумець і сучаснае пакаленне. Дарэчы, перадаць свае веды вучням -- гэта толькі палова справы. Магчыма, больш важна навучыць дзетак руплівасці і ўпартасці ў працы, а таксама самастойна здабываць патрэбныя веды.
-- Як правільна бацькам ацаніць здольнасці свайго дзіцяці, каб не занадта завысіць планку, але не загубіць талент?
-- Безумоўна, чым раней заўважыць пэўную здольнасць, тым лепшым будзе вынік. На маю думку, вялікую ролю тут адыгрываюць менавіта настаўнікі, якія ацэньваюць магчымасці вучняў з прафесійнага, а не эмацыянальнага (як гэта, на жаль, часта адбываецца з бацькамі) боку. Таму наш раённы аддзел адукацыі, метадычны савет гімназіі № 1 рэгулярна праводзіць адукацыйныя семінары для настаўнікаў, дзе мы знаёмімся з сучаснай літаратурай па тэмах выхавання вучняў. Да прыкладу, не так даўно прайшоў семінар, прысвечаны такой цікавай гіпотэзе, як існаванне дзяцей-індыга. На думку прыхільнікаў гэтай тэорыі, яны ад нараджэння валодаюць асаблівай аўрай, вызначаюцца экстрасэнсорнымі здольнасцямі, высокім ўзроўнем інтэлекту, па-іншаму ўспрымаюць свет. Гэта дзеці  новага вітка эвалюцыі. Таму і метад выхавання іх павінен быць своеасаблівым. Але адзінага меркавання наконт сапраўднасці існавання дзяцей-індыга сярод навукоўцаў няма...
-- Пераходны ўзрост -- цяжкі перыяд як для падлеткаў, так і для бацькоў. Што рабіць, калі дзіця страціла цікавасць да вучобы ці трапіла ў дрэнную кампанію?
-- Гэта можа здарыцца ў любым узросце. Бацькам трэба заўсёды цікавіцца ўнутранным светам свайго дзіцяці. Як казала вядомая Жаклін Кенэдзі-Анасіс: “Нічога не можа цябе апраўдаць, калі ты -- дрэнная маці”. На маю думку, у дзяцей не павінна быць зашмат вольнага часу, асабліва ў пераходны перыяд. Яны павінны займацца вучобай, спортам, мець цікавыя хобі, тады і не будзе заставацца часу на дрэнныя звычкі і кампаніі. Калі ж бяда здарылася, пастарайцеся пагутарыць шчыра са сваім дзіцем, даведайцеся, да чаго ён імкнецца, хто для яго аўтарытэт, тады будзе прасцей яму дапамагчы. Парайцеся з настаўнікамі, святарамі. Кар'ера, грошы, вядома, добрая справа для забеспячэння сям'і, але душа вашага дзіцяці -- самае галоўнае.
-- Не сакрэт, што ў кожным калектыве ёсць свае лідэры і ізгоі. Гэты вечны канфлікт пакладзены ў аснову шматлікіх кінастужак і твораў. Дастаткова ўзгадаць фільмы “Чучала”, “Слон”…
-- У нашай гімназіі гэта праблема не стаіць так востра, як у звычайных школах, бо тут ідзе мэтанакіраваны адбор дзяцей і асноўны ўпор робіцца на веды. Кожнага вучня як настаўнікі, так і аднакласнікі ўспрымаюць ва ўсёй шматграннасці яго асобы. У нас працуе псіхолаг, які рэгулярна з дапамогай розных тэстаў праводзіць дыягностыку. Высвятляе, якія адносіны ў калектыве, і пры неабходнасці дапамагае пазбегнуць канфліктных сітуацый. Што датычыцца ізгояў, мяркую, бацькі павінны як мага хутчэй сустрэцца са школьным псіхолагам, класным кіраўніком, але зрабіць гэта трэба вельмі далікатна, каб не траўміраваць псіхіку дзіцяці і дапамагчы яму. Калі праблему пусціць на самацёк, у яго душы можа застацца горкі след на ўсё жыццё.
-- Існуе шмат спрэчак наконт сумеснага і асобнага навучання хлопчыкаў і дзяўчынак, што думаеце на гэты конт?
-- Ёсць нямала аргументаў “за” і “супраць”. Дарэчы, у нашай гімназіі свой вопыт. Адзін год у нас працавалі асобныя групы інфарматыкі для хлопчыкаў і дзяўчынак. Настаўнікі адзначалі, што дзеці сталі больш спакойнымі і ўважліва адносіліся да заняткаў. У асобным навучанні ёсць, вядома, свае плюсы, але тады школьнікам цяжэй навучыцца правільным узаемаадносінам з супрацьлеглым полам, а без іх добрай сям'і не створыш.
Арына САНДОВІЧ, «БН»
Фота Мікалая ЛЯВОНАВА, «БН»

←Вена. Каризна. Гайдн

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика