Рэкламны ролік «Масакры»

Источник материала:  
11.05.2010 18:30 — Новости Культуры

На сайце «Беларусьфільму» з’явіўся рэкламны ролік «Масакры» — гатычнага фільму жахаў, прэм’ера якога мае адбыцца сёлета.

«Масакра» — фільм паводле матываў навэлы Праспэра Мэрымэ «Локіс». Але дзеянне стужкі перанесенае ў Беларусь пасля паўстання Кастуся Каліноўскага. Расейскі авантурнік прыяжджае ў сядзібу графа Пазуркевіча зрабіць агляд графскай бібліятэкі. Насамрэч, малады чалавек, вялікі аматар Пушкіна — толькі выдае сябе за навукоўца дый заляцаецца да графскай нявесты. Але гэта самае бязвіннае перавертніцтва ў карціне. Над родам графа пануе старажытны праклён — і ўсе госці стануць ахвярамі крывавай масакры.

Аляксандр Качан, сцэнарыст «Акупацыі» прыдумаў сюжэт карціны, а рэжысёрам выступіў апальны Андрэй Кудзіненка, адмыслова запрошаны на кінастудыю. Жанр карціны Кудзіненка акрэслівае як «бульба-хорар», гэта калі і страшна, і смешна.

Рэкламны ролік дэманструе «звярыную лютасць», «жарсць да шаленства», мядзвежую разню ў старажытным палацы — і аўтарскую дасціпнасць.

Здымкі стужкі праходзілі напрыканцы 2009 году, прэм’ера чакаецца летам.


Андрэй Расінскі

←Норвежский театр представит в Гродно свой "Эксперимент"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика