Пачалося галасаванне за ўдзельнікаў «Року за баброў»
10.05.2010 11:40
—
Новости Культуры
У Інтэрнэце выбіраюць фіналістаў конкурсу «Рух на асвяжэнне». Яны выступяць 5 чэрвеня на фэсце «Рок за баброў».
КМ
«Рух на асвяжэнне» пазіцыянуецца як конкурс пачынаючых гуртоў. У спісе прэтэндэнтаў — 120 каманд. Сярод іх ёсць і тыя, што ўжо маюць запісаныя дыскі ці адзначыліся ўдзелам у замежных фэстах — «Сцяна», Zatoczka, UNIA, «Абшар», Re1ikt.
Па выніках галасавання будуць абраныя дваццаць каманд, з якіх на фэсце выступяць толькі шэсць. Якія з іх — вырашыць журы. У яго склад увайшлі музыкі Віталь Артыст, Піт Паўлаў, музкрытыкі Дзмітрый Безкаравайны, Сяргей Будкін, Дзмітрый Падбярэзскі, Алег Клімаў, дырэктар кампаніі «WEST RECORDS» Сяргей Ясючэня.
«Рок за Баброў» пройдзе 5 чэрвеня ў РГЦ «Сілічы». Хэдлайнеры фэсту — гурты «Без Білета», «Градусы» і «Vоплi Viдоплясова». Доўжыцца фестываль будзе з 15.00 да 23.00. Поўную праграму глядзіце тут.
КМ