Беларускае караоке TUT. Песня сумлення на верш Пімена Панчанкі
10.05.2010 09:10
—
Новости Культуры
Пімен Панчанка. Малюнак Лявона Вольскага |
Гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся дзясяткі наведвальнікаў TUT.BY, якія спампавалі арыгінальныя кампазіцыі з альбому, а таксама адпаведныя мінусоўкі, пад якія запісалі свае версіі апублікаваных песень на спадручныя прылады з мікрафонамі (ноўтбукі, лічбавыя дыктафоны, мабільныя тэлефоны і г.д.) і даслалі іх на адрас spievy@tut.by.
Праз сённяшнюю кампазіцыю ўпісаць сваё імя ў гісторыю можаце і вы. Для гэтага адкажыце правільна на пытанне, змешчанае ўнізе.
Пампуйце арыгінальную кампазіцыю ў выкананні Лявона Вольскага са складанкі “Белая яблыня грому”.
Паслухаць арыгінал
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Вучыце ці раздрукоўвайце сабе тэкст песні:
Мала сказаць: ненавіджу,
Мала сказаць: прызнаю.
Біцца за праўду – і выжыць,
Нібы салдат у баю.
Дрэннаму – не пакарыцца,
Добрае – не празяваць,
З дробнай хлуснёй не мірыцца,
З буйнай хлуснёй ваяваць.
Гэтым бы і кіравацца…
Толькі і зло, і хлусня
Хітра маскіравацца
Вучацца спрытна штодня.
Нехта і подлы, і хіжы
Клятву паўторыць тваю:
З ворагам біцца – і выжыць,
Нібы салдат у баю.
Ну і канешне ж “мінусоўка” для вашых вакальных трэніровак і зорных прэзентацыяў.
Паслухаць "мінус"
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Спампаваць "мінус" >>>
Пра гэтую песню Лявон Вольскі сказаў, досыць сцісла, але, як заўжды, па справе:
“Сумленны верш Пімена Панчанкі. Шчырыя словы. Цікава, што ўсё сказанае паэтам у далёкія 70-я гады мінулага стагоддзя, вельмі актуальна і цяпер, і словы набылі новы, сучасны, сэнс і кантэкст”.
А ці не да гэтых апетых Панчанкам ідэалаў і каштоўнасцей мы звяртаемся ўсё часцей акурат прыканцы першай травеньскай дэкады, якая мае для Беларусі свой асаблівы сэнс.
Дадамо, што ў межах прэзентацыяў праекту “Белая яблыня грому” і “Беларускае караоке TUT” на партале TUT.BY ужо прайшлі прэзентацыі песень “Пахне чабор” (на верш Петруся Броўкі), “Гэй, наперад!” (на верш Янкі Купалы), “Парушыўшы законы прыцягнення” (на верш Аркадзя Куляшова), "Вецер Радзімы" (на верш Максіма Танка).