У парку Чалюскінцаў зьбяруцца майстры валынкі

Источник материала:  

19 траўня на танцавальнай крытай пляцоўцы ў менскім парку Чалюскінцаў пройдзе «Дударскі фэст».

Паводле папярэдняй інфармацыі, у фэстывалі валынкі возьмуць удзел самыя папулярныя гурты гэтага музычнага напрамку: «Стары Ольса», «Znich», «Litvintroll», Testamentum Terrae«, «Unia», «Кейлі Кёл», «Расалія» ды іншыя.

Імпрэза расьцягнецца ажно на чатыры гадзіны — ад 18-й да 22-й.

Арганізатары фэсту абяцаюць: той, хто набудзе квіток папярэдне, атрымае ў падарунак плякат гурту «Стары Ольса».

←Экспозиция произведений художника Михаила Савицкого открылась в музее истории Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика