«Музы Нясвіжа-2010»
У яго межах запланаваны правядзенні навукова-практычнай канферэнцыі «Далягляды беларускага музыказнаўства», прэзентацыі кнігі «Музычныя скарбы беларускай зямлі», ІV музычнай асамблеі. Завершыцца свята гала-канцэртам «Спяваем разам» з удзелам артыстаў Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Прафесар з’яўляецца адным з арганізатараў «Музы Нясвіжа».
Праграма свята:
13 мая
10.00 — у Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца
навукова-практычная канферэнцыя «Далягляды беларускага музыказнаўства» і прэзентацыя кнігі «Музычныя скарбы беларускай зямлі».
14:00 — у гарадской ратушы пройдзе канцэрт «Майстры беларускага музычнага мастацтва. Пётр Падкавыраў».
16:00 — прэс-канферэнцыя.
17:30 — у цэнтры культуры і адпачынку адкрыюць мастацкаю выставу «Музы Нясвіжа — 15 год».
18:00 — урачыстае адкрыццё XV свята мастацтваў «Музы Нясвіжа -2010». Канцэрт «Нясвіж у цэнтры музычнай Еўропы: памяці Ф. Шапэна».
14 мая
11:00 — у гарадской ратушы пройдзе IV музычная асамблея «Майстры беларускага харавога мастацтва».
17:00 — у цэнтры культуры і адпачынку — гала-канцэрт «Спяваем разам».