Кола творчага натхнення

Источник материала:  
Мастак-кераміст з Дзяржынска Андрэй Мяцельскі перамог у прэстыжным міжнародным конкурсе
Мастацкі конкурс пад назвай “Беларускі Тыдзень Мастацтваў” праходзіў упершыню. Гэта – адзін з праектаў Асацыяцыі Тыдняў Мастацтваў, якая ладзіць выставы ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Браціславе, Варшаве, Кіеве і іншых гарадах свету.
Андрэй Мяцельскі прадставіў на конкурс у намінацыі “Круглая скульптура. Класічная” тры работы з серыі “Гуканне вясны”: яны сімвалізуюць адраджэнне ўсяго жывога, эвалюцыю самога жыцця. І сярод прэтэндэнтаў быў прызнаны лепшым. У якасці ўзнагароды Андрэй атрымаў права ўжо сёлета выстаўляцца на Тыднях Мастацтваў у гарадах Расіі, Казахстана, Польшчы, Славакіі. Да таго ж работы майстра змешчаны ў Міжнародным каталогу “Новыя асобы ў Мастацтве”.
Між іншым, Андрэй Мяцельскі плануе заняцца і манументальнай скульптурай.
А творчая ўдача ўсміхнулася сёлета і жонцы майстра – Кацярыне, якая на Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” ў намінацыі “Фатаграфія” заняла другое месца.

Леанід Сцепановіч

←Попечительский совет: меркантилных интересов нет!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика