Сёння пісьменніку Уладзіміру Ліпскаму — 70 гадоў
06.05.2010 16:46
—
Новости Культуры
![]() |
Уладзімір Ліпскі нарадзіўся ў вёсцы Шоўкавічы Рэчыцкага раёна. Выпускнік Мінскага тэхнікума харчовай прамысловасці і журфака БДУ. Працаваў у рэдакцыі нясвіжскай раённай газеты «Чырвоны сцяг».
Вядомы Уладзімір Ліпскі найперш сваімі творамі для дзяцей, а таксама працай у часопісе «Вясёлка», які рэдагуе з 1978 года. Узначальвае таксама Беларускі дзіцячы фонд. Яго намаганнямі быў створаны ўсебеларускі фестываль народнага гумару ў вёсцы Аўцюкі ў Калінкавіцкім раёне.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Першы беларускі пісьменнік, які атрымаў расійскую прэмію імя Аляксандра Грына. Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Аўтар кніг «Знайдзі сябе», «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска», «Вясёлая азбука» і іншых.
КМ