Крыж Уфрасініі Полацкай сустрэлі у Навагрудку

Источник материала:  
04.05.2010 11:55 — Новости Культуры
У нядзелю адбылася важная духоўная падзея. У наш горад прыбыў Крыж св. прападобнай Еўфрасініі Полацкай і ікона з часцінкай яе мошчаў.

Сустракалі святыні на ўездзе ў Навагрудак з боку Мінска. Іх прыбыцця тут з хваляваннем чакалі многія вернікі. Усе яны, як толькі Крыж быў дастаўлены, прынялі ўдзел у хрэсным ходзе. З малітвамі ён накіраваўся да Свята-Мікольскага кафедральнага сабора. На вуліцах горада да хрэснага ходу далучаліся ўсё новыя і новыя ўдзельнікі. Калі ж працэсія, істотна павялічыўшыся, наблізілася да цэнтра горада, на нядаўна шэрым небе нечакана заззяла яркае сонейка.

Ля сабора перад вернікамі выступіў сакратар Навагрудскай епархіі айцец Сергій Шафарост. Ён адзначыў, што перанясенне Крыжа па гарадах Беларусі прымеркавана да стагоддзя перанясення мошчаў св. прападобнай Еўфрасініі Полацкай з Кіева ў Полацк. Безумоўна, прыбыццё ў горад такіх святынь – вялікая радасць. Але важна правільна падысці да іх. Перад тым як прыкласціся, варта ад чыстага сэрца пама-ліцца.
Вялікая колькасць людзей рознага ўзросту сабралася ля храма. Сярод іх былі і жыхары нашага раёна, і суседніх. Кожны імкнуўся і пакланіцца святыням, і прыкласці да іх іконкі.

Крыж Уфрасініі Полацкай сустрэлі у Навагрудку

Крыж Уфрасініі Полацкай сустрэлі у Навагрудку

Крыж Уфрасініі Полацкай сустрэлі у Навагрудку

Крыж Уфрасініі Полацкай сустрэлі у Навагрудку

Крыж Уфрасініі Полацкай сустрэлі у Навагрудку

Крыж Уфрасініі Полацкай сустрэлі у Навагрудку

Крыж Уфрасініі Полацкай сустрэлі у Навагрудку

Крыж Уфрасініі Полацкай сустрэлі у Навагрудку

Крыж Уфрасініі Полацкай сустрэлі у Навагрудку


←Віват Operalia!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика