Шорт-ліст новай літаратурнай прэміі
![]() |
Новая літаратурная прэмія для перакладчыкаў, заснаваная сёлета часопісам «ПрайдзіСвет» і пісьменніцкай арганізацыяй «Беларускі ПЭН-Цэнтр», абвесціла шорт-ліст сваіх намінантаў за найлепшыя пераклады 2009 г.
Пяцёрка фіналістаў была агалошаная па трох намінацыях: «Проза»; «Паэзія» і «Публікацыі ў часопісе «ПрайдзіСвет».
Такім чынам,
Проза (імёны пададзеныя ў алфавітных парадку):
Альгерд Бахарэвіч. Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца. Казка. Пераклад
з нямецкай і паслямова Альгерда Бахарэвіча. — Мн.: Галіяфы, 2009. —
230 с. — (Другi фронт мастацтваў).
Вера Бурлак. Льюіс Кэрал. Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса
// ARCHE-10, 2009
Павал Касцюкевіч. Чалавек, які скраў Сцяну Плачу. 15 ізраільскіх апавяданняў. Мiнск: Логвінаў, 2009.
Алена Пятровіч. Ян Бжэхва. Акадэмія доктара Клякса // «Святая
праўда і іншыя казкі». Конкурс маладых літаратараў імя Карласа
Шэрмана. Мн.: Логвінаў, 2009
Васіль Сёмуха. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke (пераклад Васіля Сёмухі). Мiнск: Зм.Колас, 2009. Дзюрэнмат Фрыдрых. Юстыцыя. Пер. зь ням. В. Сёмуха. — Менск, 2009.
Паэзія:
Лявон Баршчэўскі. Сафокл. Эдып-цар // Дзеяслоў-43, 2009.
Антон Францішак Брыль. Бэўвульф. Першыя раздзелы паэмы // Дзеяслоў-38, 2009.
Марына Казлоўская. Збігнеў Герберт. Вершы. // Герберт Збігнеў.
Рэканструкцыя паэта. Т.1. Мiнск: Логвінаў, 2009.
Якуб Лапатка. Калевала (выбраныя руны) // Дзеяслоў-40, 2009.
Макс Шчур. Эдвард Лір. Лімерыкі (анг.) (niamiesta.se), Алеш М. Шванца. Менскія аркушы ARCHE-6, 2009.
А суддзі хто? Сярод журы — паэт, перакладчык і кіраўнік ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч, пісьменнік і галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, перакладчык і выдавец Зміцер Колас.
Каардынатары прэміі лічаць, што перакладных кніг у Беларусі выходзіць вельмі мала, без перабольшання — адзінкі, аднак у любым выпадку перакладчыкі вартыя прэміі.
«Пераклад ёсць творчасцю і часам нават вымагае ад перакладчыка яшчэ большых высілкаў, чым ад аўтара, — кажа сурэдактарка часопісу «ПрайдзіСвет» Юлія Цімафеева. — Перакладчыку трэба не толькі зразумець, што сказаў аўтар, але і сказаць сродкамі сваёй мовы так, каб практычна тое ж і зразумелі, і — што самае складанае — адчулі яго суайчыннікі».
Пераможцу перакладчыцкага конкурсу назавуць у канцы траўня.