На высокай ноце

Источник материала:  
На высокай ноцеАркестр Гомельскай філармоніі акампануе знакамітым расійскім тэнарам
Новую сумесную канцэртную праграму падрыхтавалі ўдзельнікі эстрадна-сімфанічнага аркестра Гомельскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам дырыжора Станіслава Шныра і лаўрэаты расійскай прэміі "Нацыянальны здабытак" артысты арт-праекта "Тэнары XXI стагоддзя". Праграма прысвечана памяці Лучана Павароці.
Першыя канцэрты нядаўна адбыліся ў Рызе (Латвія). У маі гастролі пройдуць у Гомелі, Магілёве, Віцебску і Мінску, а таксама ў сталіцы Эстоніі Таліне.
"Тэнары XXI стагоддзя" — музычны арт-праект вядучых салістаў лепшых тэатраў Расіі. У праграме канцэрта гучаць сусветныя хіты XX стагоддзя, а таксама арыі са знакамітых аперэт "Лятучая мыш" Штрауса, "Доння Жуаніта" Зупэ, "Краіна ўсмешак" Легара, "Прыгажуня з Перта" Бізэ.
Упершыню эстрадна-сімфанічны аркестр Гомельскай абласной філармоніі акампанаваў удзельнікам арт-праекта, калі яны выступалі з гастролямі ў Гомелі і буйных раённых цэнтрах вобласці ў верасні-кастрычніку мінулага года. Тады выступленне "Тэнары XXI стагоддзя" стала незабыўнай падзеяй музычнага года на Гомельшчыне. Не выпадкова ў гэтым годзе цікавасць да праекта гомельскія аматары вакальнага мастацтва праявілі задоўга да абвяшчэння даты канцэрта.
Дарэчы, у розныя гады артыстамі філармоніі былі знакаміты беларускі ансамбль "Сябры", акардэаніст Валерый Коўтун, сусветна вядомы джазмэн Эдзі Рознер, спявак і кампазітар Аляксандр Градскі. Тут пачыналася творчая кар'ера расійскага спевака Аляксандра Буйнова. Цяпер гонар філармоніі — эстрадна-сімфанічны аркестр, камерныя хор і аркестр, інструментальны ансамбль "Лірыца", віртуозны баяніст Трафім Анціпаў, спявачка, заслужаная артыстка Беларусі Галіна Паўлёнак, скрыпачка Таццяна Томсан, унікальны ў сваім родзе тэатр гульняў і забаваў для дзяцей "Вырастайка".

Наталля Цітушкіна

←Віктар Шалкевіч ачшаслівіў сваіх слухачоў сёмым альбомам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика