Памёр сябра Быкава Валянцін Аскоцкі
29.04.2010
—
Новости Культуры
У аўторак у Маскве ва ўзросце 78 гадоў памёр літаратуразнаўца Валянцін Аскоцкі.Ён быў сябрам Алеся Аламовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава. Дзякуючы намаганням у тым ліку і Аскоцкага, у Расіі з’яўляліся публікацыі пра Быкава ў 1960-х. А калі ў Беларусі ў 2000-х пачалася чарговая кампанія супраць пісьменніка, літаратурузнаўца на старонках «Известий» выступіў са зваротам да Уладзіміра Пуціна і Юрыя Лужкова, каб тыя запрасілі Васіля Быкава пераехаць жыць у Расію. Прысутнічаў ён і на пахаванні сябра ў Мінску ў 2003.
Пахаванне самога Валянціна Аскоцкага адбудзецца ў пятніцу на Вастракоўскіх могілках у Маскве.
Валянцін Аскоцкі нарадзіўся ў 1931 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Працаваў у рэдакцыях «Литературной газеты», часопісаў «Дружба народов», «Литературное обозрение», «Знамя». Уваходзіў у сакратарыят Саюза піьменнікаў Масквы. Аўтар літаратуразнаўчых і публіцыстычных кніг «Богатство романа», «Роман и история», «Карабахский дневник», «Еврейский вопрос» по Александру Солженицыну» і іншых.