У мінскім аэрапорце Scorpions падарылі гітару з саломы + фота

Источник материала:  
29.04.2010 12:08 — Новости Культуры

У мінскім аэрапорце Scorpions падарылі гітару з саломы + фота
Фота БелТА

Легендарны нямецкі гурт прыляцеў 28 красавіка ў Беларусь у рамках развітальнага сусветнага турнэ.

Першапачаткова выступленне нямецкага гурту ў Мінску было запланаванае на 20 красавіка. Аднак, у сувязі з адменай палётаў, справакаванай вывяржэннем вулкану ў Ісландыі, выступ быў перанесены на 29 красавіка. Нямецкія музыкі нават падрыхтавалі адмысловы відэазварот да сваіх беларускіх фанатаў, у якім папрасілі прабачэння за прынесеныя нязручнасці.

28 красавіка легендаў нямецкага року сустракалі ў мінскім аэрапорце. Прыхільнікі падарылі кумірам гітару з саломы.

Канцэрт Scorpions адбудзецца сёння ў «Мінск-Арэна» а 19-й. Апошні раз музыкі выступалі ў Мінску ў лістападзе 2008 г.


СП

←«Сарока на шыбеніцы» Бахарэвіча выйдзе сёлета ў Германіі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика