Плакаты часоў Вялікай Айчыннай TUT

Источник материала:  
29.04.2010 09:00 — Новости Культуры
"Шлях да Перамогі" - выставу з такой назвай прадставілі у Нацыянальная бібліятэке Беларусі. Гэта сумесны праект бібліятэкі і Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У сховішчах Нацыянальнай бібліятэкі Бналічваецца каля 200 плакатных лістоў 1941–1945 гг. выдання. Больш за 500 адзінак плакатаў захоўваецца ў фондах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта гістарычны дакументальны скарб, які нясе на сабе подых эпохі, подых вялікіх Перамог!

На выстаўцы "Шлях да Перамогі" прадстаўлена каля 70 друкаваных арыгінальных плакатаў рознага фармату франтавой, тылавой, акупацыйнай і партызанскай тэматыкі; плакаты з шырока вядомай ў гады Вялікай Айчыннай вайны серыі "Окна ТАСС" і з перыядычнай серыі блакаднага Ленінграда "Боевой карандаш". Храналагічна яны ахопліваюць падзеі ад чэрвеня 1941 г. да верасня 1945 г., калі пасля разгрому фашысцкай Германіі была разбіта мілітарысцкая Японія.

Плакаты часоў Вялікай Айчыннай TUT

Плакаты часоў Вялікай Айчыннай TUT

Плакаты часоў Вялікай Айчыннай TUT

Плакаты часоў Вялікай Айчыннай TUT

Плакаты часоў Вялікай Айчыннай TUT

Плакаты часоў Вялікай Айчыннай TUT

Працавалі над імі вядомыя майстры савецкай плакатнай графікі – М. Купрыянаў, П. Крылоў, М.Сакалоў, В. Дэні, І. Таідзэ, В. Іваноў, А. Какарэкін, В.Карэцкі, Н. Ватоліна, Л. Галаванаў і інш.

Да 12 мая ў наведвальнікаў выстаўкі будзе магчымасць убачыць плакаты беларускіх мастакоў С. Раманава, М. Гуціева, якія выдатна працавалі ў тэме аднаўлення Мінска і праслаўлення беларускіх партызан.

TUT.BY – хутка Дзень Перамогі!
 

←Фестиваль куликов пройдет в Турове

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика