Вострая Брама адрамантаваная “па-беларуску”
28.04.2010 15:59
—
Новости Культуры
Вострая Брама ў Вільні. Фота: К. Лашкевіч, TUT.BY |
Камісія Дэпартаменту аховы помнікаў выявіла, што пры рамонце не былі выкананыя ўмовы Дэпартаменту. Дырэктарка Дэпартаменту Дыяна Варнайтэ паведаміла, што рамонтныя працы адрозніваліся ад зацверджанага праекту.
У выніку нанесеныя страты памерам у 10 тысяч долараў, адзначае Onet.pl.
Нагадаю, рамонт Вострай Брамы распачаты на пачатку года. Цяпер яго запынілі. Падчас рамонту былі дэмантаваныя старажытныя дзверы, пашкоджаная керамічная плітка 1932 года, на якую паклалі новую падлогу, замененыя парэнчы. А старыя сходы, па якіх пілігрымы ішлі 100 год, былі замененыя на новыя з імітацыі граніту.
Варта адзначыць, што такі спосаб “рэстаўрацыі” помнікаў характэрны для Беларусі. У Літве такія прэцэдэнты адразу спыняюцца.