У ТЮГу прызначылі мастацкага кіраўніка

Источник материала:  
фотоУ Тэатры юнага гледача пасаду мастацкага кіраўніка заняў купалавец Уладзімір Савіцкі. Новага прызначэння чакалі з асаблівай увагай пасля скандалу са звальненнем галоўнага рэжысёра Наталлі Башавай."Варыянты былі, нават не адзін. Але сталася так. Гэта не толькі мой выбар. Міністэрства культуры, упраўленне культуры Мінгарвыканкама прымае ўдзел у выбары. Проста так гэта не вырашаецца. Мне падаецца, што гэта здольны чалавек. Ён зможа змяніць сітуацыю, якая склалася ў тэатры", — адзначыў дырэктар ТЮГа Юрый Кулік.

30 сакавіка ў галоўнага рэжысёра Наталлі Башавай скончыўся кантракт. Дырэктар не стаў яго падаўжаць. Частка акцёраў тады падпісала адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі, у якім прасіла не дапусціць неабгрунтаванага звальнення калегі. Але гэта не прывяло да чакаемых вынікаў.

Наталля Башава дванаццаць гадоў адпрацавала ў ТЮГу, сем з якіх - на пасадзе галоўнага рэжысёра. Пасля звальнення працуе мастацкім кіраўніком духоўна-асветніцкага цэнтра "Спадарожнік хрысціяніна" пры выдавецтве Беларускага экзархату. Ад каментарыяў наконт новага прызначэння ў ТЮГу яна ўстрымліваецца.

Уладзімір Савіцкі нарадзіўся ў 1960 годзе у Баранавічах. Скончыў рэжысёрскае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1993-2010 гадах працаваў рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Паставіў больш за 30 спектакляў ("Вечны Фама" Ф. Дастаеўскага, "Пігмаліён" Б. Шоу, "Беларусь у фантастычных апавяданнях" паводле Я. Барчшэўскага, "Дзікае паляванне караля Стаха" паводле У. Караткевіча).
←"Шчаслівая сямёрка" Віктара Шалкевіча

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика