"3+2" запісалі песню па-беларуску
27.04.2010 15:33
—
Новости Культуры
Прадстаўнікі Беларусі на "Эўравізіі-2010" гурт "3+2" запісалі беларускамоўную песьню "Анёлы" і прадстаўляюць яе ў новым туры на "Тузіне Гітоў". З нагоды прэзэнтацыі ўдзельнікі гурта распавялі нашаму парталу, чаму яны нясьмела сьпяваюць па-беларуску, як ацэньваюць свае шанцы ў будучым конкурсе і ці зьбіраюцца працягваць свой удзел у праекце ў выпадку паразы.
Праект паўстаў сёлета і быў створаны для ўдзелу ў тэлешоў "Музыкальный суд". Гурт складаецца зь ляўрэатаў конкурсу "Новыя галасы Беларусі", якія цяпер зьяўляюцца салістамі прэзыдэнцкага аркестру Беларусі. Першапачатковай іх візытоўкай была песьня "Far Away". Меркавалася, што зь ёй гурт і возьме ўдзел у "Эўравізіі-2010", што пройдзе 25—29 траўня 2010 году ў Осла. Але выйшла інакш. "Гэтая песьня някепская, але ня надта ўласьцівая для нашых выканаўцаў, бо яны маюць клясычную адукацыю. Таму „Far Away“ ня надта пасавала для іх", — тлумачыць дырэктар "3+2" Кацярына Вашчанка. Тым ня менш, было вырашана запісаць беларускамоўную вэрсію "Far Away", што атрымала назву "Анёлы".
Удзельнікі гурта распавядаюць, што на бліжэйшым сваім выступе ў Сафіі зьбіраюцца выканаць менавіта "Анёлаў", песьню па-беларуску папрасіў засьпяваць прымаючы бок. Што да іх стаўленьня да беларускамоўнасьці, то ў гэтым пытаньні адчуваюцца ў музыкаў разгубленасьць. Яны нават не разглядалі такога варыянту — прадстаўляць Беларусь на "Эўравізіі-2010" зь песьняй па-беларуску. Песьню для конкурсу, што завецца "Butterflies" для іх напісаў расейскі прадусар Макс Фадзееў.
"З Максам у нас добрыя адносіны і прапанаваная ім кампазыцыя нам цалкам падыйшла, — кажа Кацярына Вашчанка. — А вось пра тое, каб на „Эўравізіі“ сьпяваць па-беларуску ня думалі. Пэўна не хапае ў нас сьмеласьці ў гэтым пытаньні, зрэшты як і ў шмат каго з айчынных выканаўцаў. Усе ведаюць, што зь беларускай мовай трэба сябраваць, а выходзіць так, што не сябруем. Упэўненасьці няма". Пры гэтым "3+2" кажуць, што неаднаразова сутыкаліся з тым, што іхнюю мову называюць Belarusian English, але гэта іх ня крыўдзіць.
Алена і Нінэль Карповіч, Юлія Шышко, Арцём Міхаленка і Егіязар Фарашан усьведамляюць, што шанцаў на перамогу ў конкурсе ў іх няшмат, затое бачаць тут станоўчыя моманты: "На нас ня цісьне імя, мы новыя людзі і мы зробім усё залежнае ад нас, каб годна прадставіць краіну. Адзінае чаго бы хацелася, каб нас не ганілі загадзя, а падтрымалі ўсе неабыякавыя беларусы. І выправілі нас у Осла зь любоўю". Яны цьвердзяць, што праект "3+2" — неаднаразовы і яны зьбіраюцца існаваць і далей, у незалежнасьці ад выніку ў Осла. Сьведчаньнем таму — шэраг запрашэньняў з канцэртамі, якія адбудуцца пасьля эўрапейскага конкурсу.
Песню можна спампваць ТУТ.