Менестрэлі ХХІ стагоддзя — 28 красавіка
27.04.2010 13:57
—
Новости Культуры
28 красавіка ў Мінску ў зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі прагучыць канцэртная праграма «Менестрэлі ХХІ стагоддзя».
Выканаўцы: квартэт блок‑флейт «Brevis», трыа «Вытокі». У праграме — шэдэўры старадаўняй беларускай і заходнееўрапейскай музыкі: творы Агінскага, Баха, Гендэля, Ельскага, Моцарта, а таксама музыка XV—XVI стст. з Віленскага і Полацкага сшыткаў.
Пачатак а 19‑й.