Пачалося галасаванне за «Імёны Беларусі»
27.04.2010 11:10
—
Новости Культуры
На сайце грамадскай-культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» пачалося галасаванне за асобаў, якія ствараюць пазітыўны вобраз Беларусі ў свеце.
КМ
Цягам месяца штодня на сайце з’яўляліся імёны людзей, што праславілі ці праслаўляюць нашу краіну. Цяпер складзены спіс са ста дваццаці асобаў, з якіх па выніках галасавання, а таксама з улікам меркаванняў экспертаў будуць абраныя дванаццаць. Ім прысвецяць буклет і CD, якія распаўсюдзяць сярод экскурсійных агенцтваў, турыстычных фірм, грамадскіх і дзяржаўных арганізацый.
Цяпер большую колькасць галасоў набралі князь Вітаўт, Францішак Скарына, Кастусь Каліноўскі, Янка Купала, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч.
Галасаванне працягнецца да 3 мая.
КМ